Уладзіміра Чудзянцова асудзілі на пяць з паловай гадоў зняволення

Уладзіміра Чудзянцова асудзілі на пяць з паловай гадоў зняволення

Суд Заводскага рёна Мінска вынес прысуд журналісту Уладзіміру Чудзянцову. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме. 

Суд прызнаў Чудзянцова вінаватым у захоўванні парнаграфічных матэрыялаў з мэтай распаўсюду і распаўсюдзе іх заведама непаўналетняму. Таксама яго прызналі вінаватым у набыцці і захоўванні наркотыкаў без мэты збыту і ў спробе перавозу наркотыкаў праз мяжу. 

Агулам суд прызначыў Чудзянцоўву шэсць з паловаў гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Аднак адзін год яму скасавалі па сёлетняй амністыі. 

Акрамя таго, ён павінен заплаціць 27 тысяч рублёў штрафу (1000 базавых велічынь), што складае па сённяшнім курсе каля 10 тысяч долараў. 

Чудзянцова затрымалі на мяжы напрыканцы 2019 года, калі ён ехаў у Польшчу. У яго рэчах мытнікі, як паведамлялася, знайшлі марыхуану. ТГ-канал (прызнаны экстрэмісцкім ў лістападзе 2020 года) заявіў, што Чудзянцоў быў адным з яго аўтараў, і звязаў затрыманне з палітычнымі матывамі.

Пасля затрымання Чудзянцова "Наша Ніва" апублікавала матэрыял пра яго магчысмыя сэксуальныя сувязі з непаўналетнімі. Гэта стала для следчых нагодай пашырыць абвінавачанні, выстаўленыя яму. 

У 1990-х Чудзянцоў (які тады меў прозвішча Зуеў) адзначыўся палітычнымі пасквілямі на прадстаўнікоў беларускай апазіцыі. У 2010-х абараняў антылукашэнкаўскія і антыпуцінскія погляды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі