Уначы 10 студзеня ў Беларусі будзе да 6 градусаў марозу
У сераду, 10 студзеня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Уначы і зранку месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. Па паўночным усходзе краіны на асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе заходні з пераходам на паўднёвы 3-8 метраў за секунду.
Слупок тэрмометра ўначы пакажа ад нуля да 6 градусаў марозу. Удзень чакаецца ад -2 да +3 градусаў.