Уначы і раніцай у суботу амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы
Перад дажджом / З архіва Еўрарадыё
Уначы і раніцай у суботу, 29 ліпеня, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Удзень ападкі прагназуюцца ў асноўным на ўсходзе краіны і толькі месцамі. У асобных раёнах магчымыя навальніцы.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +10 да +16 градусаў (у Мінску — ад +12 да +14), у дзённыя гадзіны — 21-27 цяпла (у сталіцы — ад +22 да +24).
У нядзелю, 30 ліпеня, умовы надвор'я істотна не зменяцца. Таксама амаль па ўсёй краіне чакаюцца дажджы, а месцамі і навальніцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.