Уначы на 10 сакавіка ў Беларусі будзе да -20

Уначы на 10 сакавіка ў Беларусі будзе да -20

У чацвер, 10 сакавіка, у Беларусі будзе малавоблачна, паведамляе Белгідрамет. 

Ападкі не прагназуюцца. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-ўсходні слабы да ўмеранага. 

Тэрмометры ўначы пакажуць ад -6 па паўднёвым захадзе да -20 па паўночным усходзе краіны. Удзень чакаецца -5...+ 1.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі