Уначы ў аўторак амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца замаразкі
Замаразкі будуць у многіх раёнах краіны
У аўторак, 17 кастрычніка, у Беларусі месцамі магчымыя невялікія кароткачасовыя дажджы і мокры снег. Сіноптыкі папярэджваюць пра начныя замаразкі (да -3), якія чакаюцца амаль па ўсёй краіне.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +1 да +3 градусаў (на Міншчыне магчымыя замаразкі — да -2), у дзённыя гадзіны — 6-11 цяпла (у сталіцы — ад +7 да +9).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.