Уначы ў сераду ў Беларусі будзе да 13 градусаў марозу

Уначы ў сераду ў Беларусі будзе да 13 градусаў марозу

28 лістапада і некалькі наступных дзён надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць халодны скандынаўскі антыцыклон, паведамляе Белгідрамет

Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Істотных ападкаў не прагназуецца. Уначы і зранку месцамі будуць слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночны слабы. 

Слупок тэрмометра ўначы пакажа -4...-10, пры праясненнях — 11-13 градусаў марозу. Удзень чакаецца 1-7 ніжэй за нуль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі