Уначы ў сераду ў Беларусі чакаецца да 22-25 градусаў марозу

Уначы ў сераду ў Беларусі чакаецца да 22-25 градусаў марозу

У сераду, 6 студзеня, у Беларусі месцамі прагназуецца невялікі снег. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, 3-8 метраў за секунду. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

Што да тэмпературы паветра, дык у начныя гадзіны чакаецца 15-21 градус ніжэй за нуль, месцамі пры праясненнях да 22-25 градусаў марозу. У дзённыя гадзіны прагназуецца мінус 10-16 (на Брэстчыне — 6-9 марозу), інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Як паведамляла Еўрарадыё, маразы ў Беларусі пачнуць слабець толькі да канца тыдня. На праваслаўнае Раство і ў пятніцу, 8 студзеня, у начныя гадзіны яшчэ будзе да 25 марозу, а ўжо з суботы з Заходняй Еўропы пачне прыходзіць цёплае паветра. Уначы 9 студзеня чакаецца 8-15 градусаў са знакамі мінус (у Брэсцкай вобласці — 3-7 марозу, у Віцебскай вобласці — 16-20 градусаў са знакам мінус). 10 студзеня ў начныя гадзіны прагназуецца не ніжэй за 15 градусаў марозу, у дзённыя гадзіны — ад 0 да 7 градусаў ніжэй за нуль.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі