Уначы ў суботу па Магілёўскай вобласці прагназуюць замаразкі
Замаразкі прагназуюцца па Магілёўшчыне, ілюстрацыйнае фота
У суботу, 4 траўня, у Беларусі ўначы прагназуецца невялікая воблачнасць, а ўдзень — пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Вецер чакаецца няўстойлівы слабы.
Уначы тэрмометры пакажуць 1-7 вышэй за нуль, па захадзе краіны будзе 8-10 цяпла. Аднак месцамі, а па Магілёўскай вобласці на большай частцы тэрыторыі чакаюцца замаразкі 0...-2. Удзень паветра прагрэецца ад +16 па паўночным усходзе да +23 па паўднёвым захадзе Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.