Унёскі выплацім па курсе ў юанях: што Вальфовіч абяцаў "актыву" ў Барысаве

Унёскі выплацім па курсе ў юанях: што Вальфовіч абяцаў "актыву" ў Барысаве

У беларускіх "вышэйшых чыноўнікаў" пачаліся "гастролі" па райцэнтрах. Там для іх збіраюць "актыў", для якога яны тлумачаць "палітыку партыі".

16 сакавіка такую сустрэчу ў Барысаве праводзіў цэлы дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч. Еўрарадыё даведалася ў аднаго з прысутных у зале, пра што важнае для цяперашняга і будучыні Беларусі гаварыў Вальфовіч:

- расіяне "ўсё роўна зайшлі б ва Украіну з тэрыторыі Беларусі — дазволілі б мы ці не";

- сёння Расія прадае Беларусі газ па $128 за тысячу кубаметраў, а будзе прадаваць па $100 ці нават танней: "Нікуды не падзенуцца!";

- "Пуцін звоніць Лукашэнку і просіць парадаў";

- "усе маўчаць: Казахстан, Узбекістан, Таджыкістан" [17 сакавіка Узбекістан афіцыйна выступіў супраць расійскай вайны ва Украіне. — Еўрарадыё].

- (са спасылкай на кіраўніка Нацбанка Паўла Калаўра) "усе ўнёскі выплацім па курсе ў рублях ці ў юанях";

- свет нагадвае 30-я гады XX стагоддзя;

- у Расіі няма нікога, акрамя Беларусі;

- "будзем жыць па распарадку";

- "чым больш народу будзе занятая сваімі справамі — тым менш будзе дурных думак".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі