Усе тры беларускія МАЗы ўвайшлі ў дзясятку найлепшых на ралі "Шаўковы шлях-2016"

Усе тры беларускія МАЗы ўвайшлі ў дзясятку найлепшых на ралі "Шаўковы шлях-2016"

Завяршыўся транскантынентальны марафон "Шаўковы шлях-2016". Усе тры беларускія МАЗы з каманды "МАЗ-СПОРТаўта" фінішавалі ў першай дзясятцы, інфармуе БЕЛТА.

Найлепшым з беларускіх камандаў быў экіпаж у складзе Сяргея Вязовіча, Паўла Гараніна і Андрэя Жыгуліна. Пасля 14 этапаў, якія яны прайшлі за 42 гадз. 50 хвіл. 59 сек., гэтая каманда заняла 6-е месца.

На першым месцы апынуўся экіпаж расійскай каманды "КАМАЗ-майстар" на чале з Айратам Мардзеевым — 3 гадз. 27 хвіл. 41 сек. Другое месца таксама заваяваў камазаўскі экіпаж (+15 хвіл. 28 сек.). На трэцім месцы апынулася каманда "Рэно" (+33 хвіл. 26 сек.).

Беларускі экіпаж Аляксандра Васілеўскага завяршыў гонку на 9-м месцы (+6 гадз. 40 хвіл.), а каманда Аляксея Вішнеўскага — на 10-м (+9 гадз. 2 хвіл.).

Агулам у спаборніцтвах удзельнічалі 23 каманды.

Міжнароднае ралі "Шаўковы шлях" упершыню прайшло адразу па трох краінах — Расіі, Казахстану і Кітаі. Працягласць маршруту — каля 10 700 км. Сярод выпрабаванняў былі бязмежныя стэпы, горныя серпантыны, пяскі і выдмы. Марафон прайшоў праз 15 гарадоў, пустыню Гобі і хрыбты Цянь-Шаня, а адзін з этапаў прывёў да возера Балхаш.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі