Успышка каранавіруса зарэгістраваная ў ФК "Энергетык-БДУ"
У футбольным клубе "Энергетык-БДУ" зафіксаваная ўспышка каранавіруса. Напярэдадні матчу супраць брэсцкага "Дынама" станоўчы тэст на COVID-19 здалі сем футбалістаў і два трэнеры.
Як паведамляе клуб у саццсетках, усе інфікаваныя пакінулі трэніровачную базу і знаходзяцца дома на ізаляцыі.
"Усе гульцы і прафесійны персанал каманды атрымалі адмоўныя вынікі ў далейшых тэстах, так што астатнія чальцы нашай каманды даступныя для гульні супраць брэсцкага "Дынама", — заяўляюць у ФК "Энергетык-БДУ".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.