Увечары 13 красавіка Лукашэнка сустрэнецца з Эрдаганам
Сёння ўвечары кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган сустрэнуцца за сталом перамоваў. Пра гэта паведаміў тэлеканал СТВ.
Як паведамлялася раней, сёння беларускі кіраўнік вылецеў у Стамбул. Там ён прыме ўдзел у саміце Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва. Гэтая міжнародная структура аб'ядноўвае звыш паўсотні краін з насельніцтвам каля паўтара мільярдаў чалавек.
14 красавіка запланаваны выступ кіраўніка Беларусі на саміце.