Ва Украіне затрымалі Віктара Медведчука — кума Пуціна
Ва Украіне затрымалі аднаго з галоўных прарасійскіх палітыкаў Віктара Медведчука.
Фатаздымак з Медзведчуком у кайданках з'явіўся ў афіцыйным тэлеграм-канале Уладзіміра Зяленскага. Украінскі прэзідэнт напісаў пра паспяховую аперацыю СБУ.
"Малайцы! Дэталі пазней", — дадаў ён.
Медвядчук — кум Уладзіміра Пуціна. У лютым ён уцёк з-пад хатняга арышту, дзе сядзеў з траўня 2021-га. Медведчука вінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.