Ватыкан дазволіў святарам бласлаўляць аднаполыя пары
Папа Францішак
Ватыкан дазволіў святарам бласлаўляць аднаполыя пары, але "без якой-кольвек рытуалізацыі або стварэння ўражання шлюбу". Адпаведны дакумент апублікаваны дактрынальным аддзелам Ватыкана.
Як гаворыцца ў дэкларацыі, добраславенне ў такіх сітуацыях грунтуецца на прынцыпе, што "любоў і міласэрнасць ад Бога могуць атрымаць усе людзі без выключэння, калі яны гэтага просяць". Святары павінны самі ў кожным канкрэтным выпадку прымаць рашэнне, даваць добраславенне аднаполым парам ці не. Яно не можа давацца падчас літургіі ці якіх-небудзь іншых фармальных царкоўных рытуалаў. Святар пры гэтым можа прачытаць кароткую малітву з просьбай да Бога дараваць тым, хто "просіць мір, здароўе, узаемадапамогу і сілу духу, каб выконваць волю Госпада".
У дакуменце Ватыкана адзначаецца, што добраславенне аднаполых пар не будзе з'яўляцца легітымізацыяй такіх адносін з пункту гледжання каталіцкай царквы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.