Вераніка Цапкала на "Бі-Бі-Сі": я засталася ў Беларусі з баявымі сяброўкамі

Вераніка Цапкала на "Бі-Бі-Сі": я засталася ў Беларусі з баявымі сяброўкамі

Жонка палітыка Валерыя Цапкалы Вераніка ў інтэрв'ю "Бі-Бі-Сі" расказала пра ад'езд за мяжу мужа з дзецьмі і пра свае планы. Паводле яе слоў, была пагроза пазбаўлення бацькоўскіх правоў з-за палітычнай дзейнасці яе і мужа, якога не зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты (Генпракуратура заявіла, што супрацоўнікі пракуратуры не прыходзілі ў школу). Да таго ж з'явілася інфармацыя, што плануецца арышт Валерыя Цапкалы. Ён з двума сынамі з'ехаў у Расію.

"Я засталася ў Беларусі, таму што павінна знаходзіцца разам са сваімі баявымі сяброўкамі — Святланай [Ціханоўскай] і Марыяй [Калеснікавай]", — кажа Вераніка Цапкала. Яна ўдзельнічае ў паездках па Беларусі кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, выступае на мітынгах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі