Верталёт з іранскім сябрам Лукашэнкі здзейсніў жорсткую пасадку
Ібрахім Раісі
Верталёт, які перавозіў прэзідэнта Ірана Ібрахіма Раісі, здзейсніў жорсткую пасадку. Да яго накіроўваюцца ратавальнікі, паведамляе мясцовае дзяржТВ.
Па дадзеных Reuters, з прычыны туману адзін з трох верталётаў у картэжы Раісі трапіў у аварыю. Гэта здарылася каля горада Джульфы пасля сустрэчы Раісі з прэзідэнтам Азербайджана на мяжы дзвюх дзяржаў. Ці знаходзіўся ў верталёце прэзідэнт краіны, пакуль незразумела. Паведамляецца, што з ім маглі ляцець некалькі чыноўнікаў, у тым ліку міністр замежных спраў. Іранскія СМІ прыводзяць супярэчлівыя паведамленні пра інцыдэнт, афіцыйнага пацверджання пакуль няма.
Паводле інфармацыі агенцтва Mehr, з Ібрахімам Раісі ўсё ў парадку. На дадзены момант ён едзе ў картэжы ў горад Тэбрыз.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.