Віталь Жукоўскі развітаўся з ФК БАТЭ і заўзятарамі

Віталь Жукоўскі развітаўся з ФК БАТЭ і заўзятарамі

Віталь Жукоўскі развітаўся з ФК БАТЭ і заўзятарамі. У галоўнага трэнера барысаўчан скончыўся кантракт, і яго вырашылі не працягваць. У мінулым сезоне пад кіраўніцтвам Жукоўскага БАТЭ заваяваў Кубак Беларусі, а ў чэмпіянаце быў толькі другім. У новым сезоне ў каманды будзе новы галоўны трэнер.

У Instagram Віталь Жукоўскі напісаў шмат цёплых слоў і пра кіраўніцтва клуба, і пра трэнерскі штаб, з якім яму "пашанцавала", і пра футбалістаў, якіх называе "вялікімі прафесіяналамі", якія "гатовыя да самаахвяравання і дасягненняў мэтаў".

"А таксама хачу падзякаваць нашым заўзятарам, якія былі заўсёды побач, я вельмі рады знаёмству з імі, яны падтрымлівалі каманду і ў цяжкі момант асабіста мяне, і мы былі адной адзінай камандай", — піша трэнер на развітанне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі