"Вольфсбург" і "Рэал" выйшлі ў 1/4 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў (відэа)

"Вольфсбург" і "Рэал" выйшлі ў 1/4 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў (відэа)

Сталі вядомыя першыя чвэрцьфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Гэта — мадрыдскі "Рэал" і нямецкі "Вольфсбург". "Рэал" прымаў на сваім полі італьянскую "Рому". У першым тайме госці мелі некалькі выдатных момантаў, але іх не рэалізавалі. А ў сярэдзіне другой паловы гульні "Рэал" забівае і здымае ўсе пытанні — 2:0. Вызначаюцца Крышціяну Раналду (64-я хвіліна) і Хамес Радрыгес (68-я). У гасцявым паядынку мадрыдцы выйгралі з лікам 2:0.

"Вольфсбург" сустракаўся з бельгійскім "Гентам" і выйграў — 1:0. Адзін гол на рахунку Андрэ Шурле (74-я хвіліна). У першым матчы нямецкая каманда выйграла з лікам 3:2.

"Вольфсбург" і "Рэал" выйшлі ў 1/4 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў (відэа)
Фота: Reuters

У сераду ў чарговых матчах 1/8 фіналу "Зеніт" сустрэнецца з "Бенфікай" (першы матч — 0:1), а "Чэлсі" прыме ПСЖ (1:2).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі