Вядомая школа замежных моў Streamline падала на ліквідацыю

Бізнес знішчылі проста з неверагоднай хуткасцю (ілюстрацыйнае фота)

Бізнес знішчылі проста з неверагоднай хуткасцю (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

Вядомая школа замежных моў Streamline падала на ліквідацыю. Але як высветліў Альянс расследавальнікаў Беларусі, яшчэ на пачатку кастрычніка такіх планаў у паспяховага бізнесу не было.

Што ж адбылося? На пачатку кастрычніка ў офіс навучальнага цэнтра прыехала фінансавая міліцыя. Сілавікі правялі ператрус, адключылі ўнутраныя серверы, платформу для кіравання бізнесам, заблакавалі рахункі, з-за чаго выкладчыкі не маглі атрымаць заробак, а студэнты не маглі аплаціць навучанне.

Бізнес знішчылі проста з неверагоднай хуткасцю. Пра што гэта можа сведчыць? На думку расследвальнікаў, або рэжым так расчышчае поле пад "сваіх", або хоча спыніць адток моладзі за мяжу.

Моўная школа Streamline больш за 15 гадоў працавала ў Беларусі ў гэтай сферы. З ёй супрацоўнічалі больш за 300 выкладчыкаў.

Вядомая школа замежных моў Streamline падала на ліквідацыю

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі