Вялікабрытанія агучыла ўмову ўдзелу ў спаборніцтвах спартсменаў з Беларусі

Вялікабрытанія агучыла ўмову ўдзелу ў спаборніцтвах спартсменаў з Беларусі

Вялікабрытанія агучыла ўмову ўдзелу ў індывідуальных спаборніцтвах спартсменаў з Беларусі і Расіі на сваёй тэрыторыі. Яны павінны даказаць, што "з'яўляюцца незалежнымі і нейтральнымі", заявіў міністр спорту Вялікабрытаніі Найджэл Хадлстан. Паводле яго слоў, міністэрства хацела б "атрымаць пісьмовае пацверджанне, што яны не атрымліваюць грошы ад Пуціна, Расіі ці Беларусі" — не маюць дзяржаўнага фінансавання. Але гэта яшчэ не ўсё. Спартсмены павінны гарантаваць, што "не будуць выказвацца ў падтрымку Пуціна, Расіі ці Беларусі". Гэта будзе датычыць і ўдзелу тэнісістаў ва Уімблдоне.

У той жа час міністэрства спорту Вялікабрытаніі зусім не супраць, калі нейкія віды спорту ці арганізацыі вырашаць увогуле забараніць удзел для беларускіх і расійскіх спартсменаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі