Выхадныя будуць цёплымі, у нядзелю магчымыя кароткачасовыя дажджы
7 верасня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Зранку месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе пераменных напрамкаў слабы да ўмеранага.
Уначы чакаецца 7-13 цяпла, месцамі — 4-6 вышэй за нуль. Удзень прагназуецца ад +18 па паўночным захадзе краіны да +25 па паўднёвым усходзе.
У нядзелю, 8 верасня, будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна ў заходніх і ў цэнтральных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 8-15 са знакам "плюс". Удзень паветра прагрэецца да 17-24 вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе чакаецца +25...+27.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.