Вынікі 2022 года ў эканоміцы: новае дно прабітае?
Вынікі года ў эканоміцы
2022 год у эканоміцы Беларусі быў цяжкім... Стоп, а калі ўвогуле пры Лукашэнку быў лёгкі год? Апошні раз, мабыць, у сярэдзіне 2000-х, калі прэферэнцыі, якія атрымлівала Беларусь, набываючы расійскую нафту, прыносілі па некалькі мільярдаў долараў за год.
Сёння Расія па-ранейшаму не дае эканоміцы Лукашэнкі патануць. Санкцыі не падзейнічалі так жорстка, як ад іх чакалі, у першую чаргу таму, што "Вялікі брат" падставіў плячо свайму адзінаму саюзніку.
Пра гэта і пра іншыя вынікі года ў відэа Еўрарадыё разважаюць эканамісты Леў Львоўскі і Уладзімір Кавалкін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.