Вытрымаць гэты год азначае вытрымаць усю гэтую вайну — Зяленскі
Украінскі вайсковец на фронце
Вытрымаць гэты год азначае вытрымаць усю гэтую вайну, заявіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў пятніцу ў відэазвароце да ўкраінцаў. "Важны час. Шмат у чым вырашальны, — кажа ён. — Дзякуй усім, хто гэта ўсведамляе, хто дапамагае дзяржаве станавіцца мацней, а нашым воінам — мець магчымасць знішчаць ворага".
Паводле слоў Зяленскага, галоўным прыярытэтам для ўкраінскай дзяржавы ў 2024-м з'яўляецца даць войску ўсё неабходнае для абароны Украіны і для актыўных дзеянняў, а менавіта: боепрыпасы, дроны, тэхніку і людзей.
5 студзеня галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Валерый Залужны заявіў, што "аператыўна-стратэгічная сітуацыя [на фронце] застаецца складанай, але кантраляванай". УСУ працягваюць абарончыя аперацыі, "канцэнтруюцца на адбіцці атак праціўніка і на нанясенні яму максімальных страт у жывой сіле і тэхніцы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.