Вызвалены палітвязень, які быў асуджаны, бо замінаў зафарбоўваць БЧБ-сцяг
11 студзеня выйшаў на волю беларускі палітвязень Васіль Пілец. Як паведамляюць праваабаронцы, ён цалкам адбыў пакаранне.
У лютым 2021-га гродзенец быў асуджаны на адзін год "хіміі" (спярша яму прысудзілі "хатнюю хімію", але потым вынеслі больш жорсткі прысуд). Яго прызналі вінаватым у "хуліганстве". Па версіі следства, мужчына ў снежні 2020-га перашкаджаў двум прыхільнікам Аляксандра Лукашэнкі зафарбоўваць бел-чырвона-белы сцяг, намаляваны на асфальце. Пілец сваю віну не прызнаў.
Васіль Пілец адбываў "хімію" ў Ваўкавыску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.