Вызваленыя ў Газе закладнікі ўжо сустрэліся са сваімі блізкімі
Фернанда Марман і Луіс Хар
Вызваленыя ў Газе закладнікі прайшлі медагляд і ўжо сустрэліся са сваімі блізкімі. 70-гадовы Луіс Хар і 60-гадовы Фернанда Марман правялі 130 дзён у палоне ХАМАСа. Ізраільскія вайскоўцы вызвалілі іх падчас рэйду ў горадзе Рафах на самым поўдні сектара Газа каля мяжы з Егіптам.
Аперацыя па вызваленні закладнікаў працягвалася каля гадзіны. Яны знаходзіліся на другім паверсе аднаго з будынкаў пад аховай групы тэрарыстаў (закладнікі ў момант вызвалення спалі і яно для іх стала нечаканасцю). У баі адзін з ізраільскіх вайскоўцаў быў лёгка паранены. Пад прыкрыццём авіяцыі закладнікаў вывелі ў бяспечнае месца і эвакуявалі.
7 кастрычніка 2023-га тэрарысты ХАМАС скралі ў Ізраілі 253 чалавекі. Дагэтуль удалося вызваліць толькі 123.
״החטופים בידינו, תקינים ובריאים, אנחנו עולים על מסוק״:
— צבא ההגנה לישראל (@idfonline) February 12, 2024
תיעוד וקולות קשר חדשים מרגעי החילוץ ברפיח נחשפים >>https://t.co/8S6L7TxVSr pic.twitter.com/zKKYHY8nGA
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.