Як будзе выглядаць форма, якую "Цэнтр моды" прыдумаў для школьных кухараў
Форма кухараў у школьных сталовых / Bellegprom
У мінскіх школах ва ўсіх супрацоўнікаў сферы харчавання з'явіцца свая форма. Дызайн распрацоўвалі ў беларускім "Цэнтры моды".
Асобныя камплекты адзення распрацавалі для кухараў, супрацоўнікаў буфетаў, мыйшчыкаў посуду, загадчыкаў вытворчасцю. Адшывалі форму на прадпрыемствах Беллегпрама.
"Думаю, дзеці ацэняць такі эксперымент. Аналагаў у рэспубліцы няма", — сказала дырэктар Камбіната школьнага харчавання Надзея Лукашэвіч.
У новай форме супрацоўнікаў харчаблока можна будзе ўбачыць у школьных сталовых ужо 1 верасня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.