Якім будзе надвор'е ў Беларусі ў лютым: доўгатэрміновы прагноз

На большай частцы краіны захаваецца зімовае надвор'е / euroradio.fm
У лютым на большай частцы тэрыторыі Беларусі ўсталюецца сапраўднае зімовае надвор'е.
Студзеньская адліга адступіла, і ўжо ў першую дэкаду лютага тэмпература паветра ў многіх рэгіёнах апусціцца да нуля і ніжэй удзень, а ўначы месцамі да -10 градусаў.
Паводле дадзеных на 1 лютага, доўгатэрміновы прагноз для Мінска выглядае наступным чынам.

Для самага паўночнага абласнога цэнтра Беларусі — Віцебска — прагноз на месяц выглядае так.

І вось які доўгатэрміновы прагноз надвор'я на люты 2025-га даюць для Брэста.

Доўгатэрміновыя прагнозы надвор'я часта памыляюцца, бо многія метэаралагічныя тэндэнцыі фарміруюцца і змяняюцца дастаткова хутка.
Ёсць верагоднасць таго, што ў лютым 2025 года ў Беларусі будуць больш адчувальныя маразы: да сярэдзіны месяца можа распасціся палярны віхор, што можа прывесці да больш суровага надвор'я ва Усходняй Еўропе і не толькі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.