Яўген Прыгожын заявіў аб узяцці Бахмута

Ящген Прыгожын / скрын з відэа
Ящген Прыгожын / скрын з відэа

Яўген Прыгожын заявіў аб узяцці Бахмута. Відэазварот заснавальніка ПВК "Вагнер" апублікавала яго прэс-служба.

"Сёння ў 12.00 быў поўнасцю ўзяты Бахмут. Апошні ўчастак так званай шматпавярхоўкі-самалёта. 224 дні доўжылася аперацыя па ўзяцці Бахмута — "бахмутская мясарубка". Пачалася 8 кастрычніка 2022 года, для таго каб даць магчымасць патрапанай расійскай арміі ачуняць", — заявіў ён.

Паводле яго слоў, 224 дні ў Бахмуце была толькі яго ЧВК, расійскай арміі ў горадзе не было.

Украінскі бок пакуль не пракаментаваў заяву Прыгожына.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі