З фігурантаў "справы Ціханоўскага" патрабуюць 22 мільёны рублёў кампенсацыі
Фігуранты "справы Ціханоўскага"
Фігуранты "справы Ціханоўскага" павінныя выплаціць новую каменсацыю міліцыянтам — 22 мільёны рублёў, або каля 9 мільёнаў долараў.
Як паведамляюць праваабаронцы "Вясны", суд вырашыў, што яны павінны заплаціць гэтую суму "для выплат супрацоўнікам Міністэрства ўнутраных спраў за дадатковы час на службе падчас паслявыбарчых пратэстаў".
Горкая іронія прысуду ў тым, што ўсе фігуранты справы былі арыштаваныя ў траўні-чэрвені 2020 года — задоўга да саміх выбараў.
Па гэтай справе Сяргею Ціханоўскаму прысудзілі 18 гадоў калоніі, Мікалаю Статкевічу — 14 гадоў, Ігару Лосіку і Уладзіміру Цыгановічу — па 15 гадоў, Арцёму Сакаву і Дзмітрыю Папову — па 16 гадоў. Усіх іх абвінавацілі ў арганізацыі "масавых беспарадкаў" падчас падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.