З пачатку года долар у Беларусі падаражэў ужо на 13,5%
І 2023 год яшчэ далёка не скончыўся
З пачатку года долар у Беларусі падаражэў ужо на 13,5%. У ліпені яго курс большы за тры рублі. І 2023 год яшчэ далёка не скончыўся.
Долар знаходзіцца на максімуме за 465 дзён. Пры гэтым расійскі рубель абваліўся да мінімуму за 470 дзён.
Вынікі валютных таргоў на БВФБ 6 ліпеня:
USD: 3,0764 +0,0330 | +1,08%
EUR: 3,3100 не было здзелак
RUB: 3,3056 -0,0858 | -2,53%
CNY: 4,2408 +0,0334 | +0,79%
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.