За "экстрэмізм" арыштавалі галоўнага ветэрынара Міёрскага раёна
Аляксандр Кезік
За "экстрэмізм" арыштавалі галоўнага ветэрынара Міёрскага раёна Аляксандра Кезіка. Як паведамляе viciebskspring.org, суддзя Ірына Яскевіч адправіла яго на трое сутак за краты. Яна прызнала Кезіка вінаватым у падпісцы ў Instagram на інфармацыйны рэсурс, які ў Беларусі прызнаны "экстрэмісцкім".
Суддзя ўлічыла тое, што галоўны ветэрынар прызнаў сваю віну, а таксама наяўнасць у яго сталага месца працы і непаўналетняй дачкі. Інакш тэрмін адміністрацыйнага арышту быў бы большым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.