За пяць месяцаў года ў Беларусі стала на 5 тысяч медыкаў менш
У Беларусі звальняюць медыкаў, ілюстрацыйнае фота
Чысты адток кадраў з медыцынскай галіны за першыя пяць месяцаў 2024 года склаў 4,9 тысячы чалавек, піша banki24.by.
Па выніках студзеня-траўня арганізацыі аховы здароўя прынялі на працу 12,3 тысячы чалавек, а звольнілі 17,2 тысячы. У статыстыку ўключаюцца медарганізацыі з сярэдняспісачным персаналам ад 16 чалавек і болей.
Суадносіны прынятых і звольненых медыкаў за студзень-травень склалі 71,4% (у сярэднім па эканоміцы — 87,0%).
Нягледзячы на кадравы голад дактароў працягваюць звальняць па палітычных прычынах. Як расказвала Еўрарадыё, у Гомелі "за палітыку" нядаўна звольнілі сям'ю анколагаў — Сяргея і Вольгу Івановых.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.