Забойства бізнэсмэна з Беразіно раcследуе цэнтральны апарат Следчага камітэта

Забойства бізнэсмэна з Беразіно раcследуе цэнтральны апарат Следчага камітэта

Крымінальную справу аб забойстве бізнэсоўца з Беразіно перадалі ў цэнтральны апарат Следчага камітэта. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Яна паведаміла, што да вытворчасці гэтую справу ўзяло Галоўнае следчае ўпраўленне. "Створана следчая група. Разглядаюцца розныя версіі таго, што адбылося", — дадала Ганчарова.

Цела забітага бізнэсоўца знайшлі 26 верасня на ўскраіне Беразіно ў Мінскай вобласці. Мужчына знаходзіўся ў прыпаркаваным легкавым аўтамабілі, які гарэў. Крымінальную справу па факце забойства пачало ўпраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці.

Паведамлялася, што забіты быў адным з самых багатых людзей у сваім горадзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі