Загінуў былы ўдзельнік поп-гурта One Direction Ліам Пэйн

Ліам Пэйн

Ліам Пэйн / gettyimages.com

Загінуў былы ўдзельнік поп-гурта One Direction, брытанскі спявак Ліам Пэйн. Ён упаў з трэцяга паверха гатэля ў Аргенціне. Калі на месца здарэння прыбылі экстраныя службы, музыка ўжо памёр — у выніку падзення былі атрыманыя "вельмі сур'ёзныя траўмы, несумяшчальныя з жыццём". Яму ішоў 32-гі год, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Вядома, што ў Буэнас-Айрэс Пэйн прыляцеў на канцэрт іншага былога ўдзельніка One Direction Найла Хорана. Перад здарэннем у паліцыю паступіла паведамленне пра "агрэсіўныя паводзіны мужчыны, меркавана, які знаходзіўся пад уздзеяннем наркотыкаў ці алкаголю".

Гурт One Direction быў адным з самых паспяховых у гісторыі поп-музыкі. Ён спыніў выступы ў 2016-м, пасля чаго Ліам Пэйн і іншыя ўдзельнікі заняліся сольнымі праектамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі