Запрацавала дадатковая ўмова для выезду ў ЕС з хатнімі гадаванцамі

Сабака

Сабака / pixabay.com

З 16 верасня запрацавалі новыя правілы для ўвозу сабак і катоў з Беларусі і Расіі ў краіны ЕС. Гаворка ідзе як пра камерцыйныя, так і некамерцыйныя перамяшчэнні жывёл, у тым ліку пра транзіт сабак і катоў праз тэрыторыю ЕС.

Без тэсту на антыцелы да шаленства з сённяшняга дня на тэрыторыю ЕС жывёлу не ўпусцяць. Тэст павінен быць зроблены мінімум праз 30 дзён пасля вакцынацыі ад шаленства ў акрэдытаванай лабараторыі. Для жывёл, зарэгістраваных у Беларусі, ёсць яшчэ адно патрабаванне: уязджаць у ЕС можна будзе толькі праз тры месяцы пасля тэсту. Вынікі павінны быць упісаныя ў ветэрынарны сертыфікат. Аналагічны тэст трэба будзе зрабіць і жывёлам, якія маюць Еўрапейскі пашпарт. Але ў гэтым выпадку неабавязкова чакаць тры месяцы пасля аналізу.

"Расія і Беларусь выключаны са спісу краін, якія эфектыўна рэалізуюць антырабічныя (накіраваныя супраць шаленства рэд.) патрабаванні. <...> З гэтага часу для ўвозу ў Еўрасаюз сабак, катоў або тхароў з Беларусі і Расіі неабходна праводзіць тэст на антыцелы да шаленства", — казала вясной галоўны дзяржаўны ветэрынар дэпартамента памежнага кантролю Літвы Аліцыя Заранковіч.

Нагадаем, акрамя ветэрынарнага сертыфіката, для ўвозу ў ЕС жывёла павінна мець падскурны мікрачып, а таксама мець неабходныя прышчэпкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі