Заўтра зноў моцны вецер і навальніцы
Погода / pixabay
Моцны вецер з парывамі да 15-20 м/с, навальніцы і моцныя дажджы чакаюць беларусаў у паўночных рэгіёнах краіны ў ноч на 8 жніўня. Удзень таксама магчымыя кароткачасовыя дажджы.
Тэмпература паветра ноччу — +9...+15°С, удзень — ад +16°С. У паўночна-заходніх раёнах паветра прагрэецца да +23°С.
А ў сераду, 9 жніўня, у Беларусі будзе воблачна. Удзень месцамі пройдуць кароткія дажджы і, магчыма, прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ноччу — +6...+13°С, удзень — +17...+24°С.
У чацвер, 10 жніўня, на надвор'е ў Беларусі будуць уплываць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Польшчы. Удзень пройдуць кароткія дажджы, а месцамі прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ноччу — +7...+13°С, удзень — +18...+25°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.