Завяршыў кар'еру футбольны брамнік Андрэй Гарбуноў
У 37 гадоў завяршыў кар'еру футбольны брамнік Андрэй Гарбуноў. Ён — ураджэнец Магілёва, гуляў за БАТЭ, мінскае "Дынама", гродзенскі "Нёман", "Тарпеда-БелАЗ" і "Атрамітас" з Грэцыі, быў у складзе нацыянальнай зборнай. Менавіта Гарбуноў абараняў браму барысаўчан восенню 2012-га ў легендарным пераможным матчы з "Баварыяй" у Лізе чэмпіёнаў (3:1). У тым годзе быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату нашай краіны. Аднак былі і ганебныя 1:8 мінскага "Дынама" ад "Зеніта" ў кваліфікацыі Лігі Еўропы ў жніўні 2018-га.
Апошняй камандай Андрэя Гарбунова было "Тарпеда-БелАЗ". У 2019-м у яго была сур'ёзная аперацыя і ён доўга не гуляў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.