Заява Лукашэнкі па Украіне і прывітанне Папе Рымскаму. Эфір

Лукашэнка і Папа Рымскі Францыск

Лукашэнка і Папа Рымскі Францыск / Evandro Inetti / Zuma / Global Look Press

— Думаю, што настане час, і мы абавязкова сустрэнемся з Папам Рымскім, — заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас гутаркі з прадстаўнікамі рэлігійных канфесій.

Мерапрыемства павінна было адбыцца напярэдадні "выбараў", але, відавочна, "ад граху далей" кіраўнік Беларусі перанёс яго на 10 лютага.

Чаму Бог, які справядлівы і ўсё бачыць, дапусціў чарговы тэрмін прэзідэнцтва дыктатара? Як Лукашэнка звальвае вайну на народ і Пуціна і засмучаецца, што яго завуць на святы толькі праваслаўныя? Навошта кіраўніку Беларусі прыйшло ў галаву аб'яднаць канфесіі ў нейкім адзіным цэнтры і ці ёсць у нашай краіне рэлігійная цярпімасць?

Больш падрабязна пра ўсё гэта і не толькі размаўляем з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і праваабароны Наталляй Васілевіч.

Эфір пачнецца ў 14:00 па Мінску. Задавайце пытанні!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі