Зборная Беларусі па футболе зноў саступіла Бельгіі ў матчы адборачнага цыклу ЧС

Сустрэча скончылася з лікам 1:0 на карысць бельгійцаў​ / Reuters
Сустрэча скончылася з лікам 1:0 на карысць бельгійцаў​ / Reuters

Зборная Беларусі саступіла камандзе Бельгіі ў другім матчы адборачнага цыклу чэмпіянату свету 2022 года. Сустрэча скончылася з лікам 0:1. Гол на 33-й хвіліне забіў Дэніс Прат. Вынік першай сустрэчы, нагадаем, быў 0:8 на карысць Бельгіі. Гэтым разам бельгійцы прыехалі рэзервовым складам, і тым не менш змаглі перамагчы.

Гэта павінен быў быць хатні для беларусаў матч. Але з-за санкцый прыйшлося гуляць на выездзе — у Казані.

З пяці матчаў, згуляных у рамках адборачнага цыклу, беларусы выйгралі толькі адзін. У чатырох сустрэчах — саступілі. У выніку зборная краіны з трыма ачкамі займае перадапошняе месца ў групе. Горш справы толькі ў зборнай Эстоніі, у якой пасля 4 матчаў усяго адно ачко. Лідэр групы Бельгія адыграла 6 матчаў, у яе 16 ачкоў. Далей ідуць Чэхія – 7 ачкоў у 5 матчах, Уэльс – 7 ачкоў у 4 матчах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі