Жонка палітвязня Статкевіча амаль два месяцы нічога пра яго не ведае

Мікалай Статкевіч / Еўрарадыё
Мікалай Статкевіч / Еўрарадыё

Амаль два месяцы Марына Адамовіч не мае звестак пра свайго мужа — палітвязня Мікалая Статкевіча.

"56 дзён я нічога не ведаю пра Міколу Статкевіча. Ні-чо-га. 
Усё напісанае падае ў цёмную задушлівую прорву. Ні гука, ні шавялення паветра.
На мае афіцыйныя звароты адказу таксама няма. Верагодна, адзіны "закон", які дзейнічае, гэта — "іногда не до законов" (с)
Апошнія сілы сыходзяць не на тое, каб жыць, а на тое, каб не клясці. Яны самі з гэтым справяцца",піша Адамовіч у Фэйсбуку.

Мікалая Статкевіча затрымалі 31 траўня 2020 па дарозе на перадвыбарчы пікет Святланы Ціханоўскай. Спачатку яго каралі суткамі, а потым абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў (арт. 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі). У выніку Статкевіча пакаралі па “справе Ціханоўскага” і прысудзілі яму 14 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі