Жыхары памежных беларускіх вёсак скардзяцца міліцыі на мігрантаў

Жыхары аграгарадка Расна расказалі начальніку Камянецкага РАУС, што ім неспакойна праз мігрантаў, якія "блукаюць па вёсках" / kamenec.by​
Жыхары аграгарадка Расна расказалі начальніку Камянецкага РАУС, што ім неспакойна праз мігрантаў, якія "блукаюць па вёсках" / kamenec.by​

Жыхары памежных вёсак Камянецкага раёна паскардзіліся начальніку мясцовага РАУС Віктару Водчыцу на мігрантаў. На гэтым тыдні ён праводзіў выязны прыём у Раснянскім сельвыканкаме, паведамляе рэсурс kamenec.by. Расна — гэта аграгарадок, які знаходзіцца за сем кіламетраў ад мяжы з Польшчай

Людзі казалі, што турбуюцца за сваю бяспеку праз бежанцаў, якія "цягаюцца па вёсках".

Водчыц запэўніў мясцовых жыхароў, што дзеянні мігрантаў у раёне "знаходзяцца пад пільным кантролем". Ён таксама расказаў, што ўцекачы "разбіваюць намётавыя лагеры і чакаюць магчымасці працягнуць свой шлях у Еўропу". Калі ў іх не атрымаецца, іх вернуць "у свае краіны".

У выпадку супрацьпраўных дзеянняў з боку мігрантаў Водчыц параіў мясцовым тэлефанаваць у міліцыю.   

Ацаніць колькасць мігрантаў, якія ў цяперашні час знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі ў памежных з Польшчай раёнах, даволі праблематычна. Штодня польскія памежнікі паведамляюць пра сотні спробаў парушыць мяжу. У большасці выпадкаў мігрантаў разварочваюць назад у Беларусь. У прыватнасці, у чацвер было зафіксавана 575 спробаў незаконнага пранікнення ў Польшчу. 7 чалавек затрымалі, астатнія спробы былі спыненыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі