Жыхары Лунінца кажуць пра "мабілізацыю": мужчын забіраюць з ложка, вуліцы, працы

Лунінчан "грабуць" у войска / ria.ru
Лунінчан "грабуць" у войска / ria.ru

У Лунінцы і раёне з аўторка пачалася так званая "мабілізацыя": мужчын забіраюць з дому, з вуліцы, працоўных месцаў. Пра гэта сайту "Медыя-Палессе" расказалі мясцовыя жыхары.

"Майго калегу забралі проста з ложка. Як распавяла ягоная жонка, у дамафон раніцай пазванілі, прадставіўшыся суседзямі. Яна адчыніла. Далей невядомыя ўвайшлі ў кватэру, паднялі мужа з ложка. Сабрацца толкам не далі і адвялі. Ніякай даведкі для працы не пакінулі", — расказвае работнік аданго з прадпрыемстваў.

Мужчыну разам з іншымі адвезлі на аўтобусе ў Слонім — у мабілізацыйны цэнтр. Там абвясцілі, што месцаў няма, і адпусцілі, але ўжо з позвай.

Таксама журналістам расказалі, што па ўсіх населеных пунктах ёсць план мабілізацыі. Асаблівы попыт — на кіроўцаў і кухараў.

Паводле неафіцыйных звестак, за двое сутак з Лунінца павезлі каля 200 мужчын. Толькі 6 красавіка ад Дома культуры выправіліся два вялікія аўтобусы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі