Знайшліся гаспадары сабакі, якога выратавалі з Свіслачы
Знайшліся гаспадары сабакі, якога нядаўна выратавалі з Свіслачы. Яны і распавялі, што жывёлу завуць Гром. У пошуку гаспадароў дапамаглі валанцёры, інфармуе прэс-служба МНС у Twitter.
Гром тануў раніцай 29 студзеня ў рацэ Свіслач у раёне моста па вуліцы Арлоўскай. Яго выратавалі супрацоўнікі МНС і забралі ў пажарную аварыйна-ратавальную часць №6. У сабакі быў нашыйнік з нумарам.