Знешнегандлёвы абарот падае і дэфіцытны бюджэт — ЕАБР пра беларускую эканоміку

Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту па выніках года можа скласці да 2-3% ВУП / Ілюстрацыйнае фота 1prof.by
Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту па выніках года можа скласці да 2-3% ВУП / Ілюстрацыйнае фота 1prof.by

Рэспубліканскі бюджэт Беларусі па выніках пяці месяцаў выкананы з дэфіцытам у 1% ВУП, адзначаюць у Еўразійскім банку развіцця. Але там нагадваюць, што год таму дэфіцыт бюджэту паводле вынікаў пяці месяцаў быў яшчэ большы — 1,3%. Тады гэта было звязанае з вялікімі аб'ёмамі дзяржпадтрымкі. Гэтым разам упалі даходы бюджэту (на 0,4 п.п. ВУП). Гэта адбылося перадусім праз скарачэнне даходаў ад знешнеэканамічнай дзейнасці: скараціўся экспарт калію і нафтапрадуктаў, менш зрабілася паступленняў ПДВ і падатку на прыбытак.

Эксперты ЕАБР прагназуюць, што на працягу года дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту можа павялічыцца да 2-3% ВУП. Прычына — скарачэнне даходаў і неабходнасці фінансаваць выдаткі.

Што тычыцца знешняга гандлю, што толькі ў траўні тавараабарот Беларусі з іншымі краінамі скараціўся на 13,9% год да года ў вартасным аб'ёме. Экспарт знізіўся на 10,3% (у краіны па-за СНД — на 28,3% г/г, у краіны СНД, акрамя РФ, — на 65,4% г/г). Выраслі толькі пастаўкі беларускіх тавараў у Расію. Вартасны аб'ём імпарту ў Беларусь у траўні знізіўся на 17,3% г/г. Адной з прычынаў такога падзення эксперты называюць паслабленне ўнутранага попыту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі