ЗША працягнулі санкцыі супраць "Белавія"
Самалёт "Белавія"
Мінгандлю ЗША зноў падоўжыла на 180 дзён экспартныя абмежаванні ў дачыненні да "Белавія".
Пра санкцыі супраць беларускага нацыянальнага перавозчыка было абвешчана ў чэрвені 2022 года, іх увялі за выкарыстанне вырабленых у ЗША самалётаў (Boeing) у абыход абмежаванняў, устаноўленых на фоне ўварвання Расіі ва Украіну. Паводле ацэнак амерыканскага Мінгандлю, "Белавія" працягвае парушаць гэтыя абмежаванні. Гэта і стала падставай для падаўжэння санкцый супраць беларускай кампаніі. Гаворка ідзе пра забарону на экспарт у Беларусь авіяцыйнай прадукцыі, запчастак і праграмнага забеспячэння, а таксама на абслугоўванне самалётаў "Белавія" і іх рамонт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.