ЗША шукаюць у Мінску будынак пад амбасаду

ЗША шукаюць у Мінску будынак пад амбасаду

Беларусь і ЗША абмяняюцца амбасадарамі яшчэ ў 2020 годзе. Пра гэта заявіў намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Джордж Кент падчас відэаканферэнцыі Германскага фонду Маршала Злучаных Штатаў.

"Мы шукаем новую ўласнасць для будаўніцтва амбасады. Бачым вялікі патэнцыял у пашырэнні адносін. Чакаем з нецярпеннем пашырэння супрацы", — пераказвае яго словы ТАСС.

Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп вылучыў на пасаду амбасадара ў Беларусі намесніцу памочніка дзяржсакратара па справах Заходняй Еўропы і ЕС Джулі Фішар. Калі яе зацвердзіць Сенат Кангрэса, яна стане першым амерыканскім амбасадарам у Беларусі з 2008 года. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі