Зверствы супраць мірных жыхароў на Кіеўшчыне фіксуюць 150 следчых

Зверствы супраць мірных жыхароў на Кіеўшчыне фіксуюць 150 следчых

Зверствы расійскіх вайскоўцаў супраць мірных жыхароў на Кіеўшчыне фіксуюць 150 следчых. Агулам створана 37 следча-аператыўных груп. Пра гэта паведамляе Нацыянальная паліцыя Украіны. Следчыя разам з крыміналістамі займаюцца дакументацыяй злачынстваў: катаванняў, забойстваў, згвалтаванняў. У прыярытэце — высвятленне асоб усіх забітых і закатаваных расійскімі вайскоўцамі. Адбываецца эксгумацыя адзіночных і масавых пахаванняў, якія нярэдка знаходзяцца побач з жылымі дамамі. Пасля правядзення неабходных даследаванняў целы загінулых перададуць сваякам для пахавання.

Следчыя дапытваюць сведкаў злачынстваў, пацярпелых. Падкрэсліваецца, што сабраныя матэрыялы "стануць падставай для прыцягнення ваенных злачынцаў да самай суровай адказнасці ва ўкраінскіх і міжнародных судах".

Ва ўсім свеце ўжо вядомая трагедыя Бучы. У пятніцу з'явілася інфармацыя пра 132 расстраляных ў Макараве Кіеўскай вобласці. Многіх з іх знайшлі ў масавых пахаваннях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі