З’явілася фота “ядзернай кнопкі” на стале прэзідэнта ЗША

З’явілася фота “ядзернай кнопкі” на стале прэзідэнта ЗША

З’явілася фота імавернай “ядзернай кнопкі” на стале прэзідэнта ЗША. Яго змясціў у Instagram Піт Соўза, былы фатограф амерыканскага прэзідэнта Барака Абамы. Каля кнопкі ёсць надпіс “Цяжкія рашэнні даюцца з цяжкасцю”. На іншым здымку Соўзы можна пабачыць “ядзерны чамаданчык”, які нясуць на самалёт прэзідэнта.

Як вядома, Абама быў прэзідэнтам ЗША ў 2009-2017 гадах. Ён перадаў паўнамоцтвы Дональду Трампу амаль год таму. Дарэчы, сёння Трамп напісаў у Twitter, што яго “ядзерная кнопка” “значна большая і больш магутная”, чым у паўночнакарэйскага дыктатара Кім Чэн Ына. Такім чынам амерыканскі прэзідэнт адрэагаваў на словы апошняга пра тое, што “ядзерная кнопка” ў яго заўсёды пад рукой.

З’явілася фота “ядзернай кнопкі” на стале прэзідэнта ЗША
Фота: instagram.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі