Лукашэнка расказаў, як у юнацтве ішоў у валёнках па шпалах і плакаў (відэа)

Лукашэнка расказаў, як у юнацтве ішоў у валёнках па шпалах і плакаў (відэа)

На сустрэчы з журналістамі дзяржаўных СМІ Аляксандр Лукашэнка распавёў пра сваю юнацкую мару стаць журналістам. Падчас вучобы ў школе ён пісаў вершы (і яму падавалася, што “някепска пісаў”) і аднойчы вырашыў занесці іх у “раёнку” ў спадзяванні на публікацыю.

“Я пешшу прыйшоў з вёскі, пешшу па шпалах, у адзін бок кіламетраў 15 з Александрыі да Шклова, — распавядае Лукашэнка. — І назад пасля, у валёнках, зімой. Яму [галоўнаму рэдактару раённай газеты] прынёс свае вершы. Ён так прачытаў, прачытаў, нахабна [адкінуў рукапісы ў бок]: “Гэта вершы? Гэта проза!”… Дзве хвіліны і я выйшаў адтуль. Ішоў дахаты і ўсю дарогу плакаў. Я ў школе вучыўся тады яшчэ. Так вось можна адвярнуць чалавека ад усяго адной фразай”.

Кіраўнік дзяржавы не стаў называць прозвішча рэдактара. “Ён, напэўна, яшчэ жывы-здаровы”, — сказаў Лукашэнка.

Што да журналістыкі, дык будучая цешча, настаўніца, параіла Аляксандру Лукашэнку ісці вучыцца ў педінстытут на гістфак: “Будзеш працаваць у райкаме партыі”. І ён яе паслухаўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі