Беларусы Варшавы адсвяткавалі Купалле (фота)

Вогнішча запалілі наймалодшы і найстарэйшы ўдзельнікі святкавання. Пасля гэтага вакол агню беларусы пачалі вадзіць карагоды і спяваць песні. Не абыйшлося і без традыцыйных скокаў праз вогнішча і купальскіх гульняў. Усе ахвотныя таксама маглі пашукаць папараць-кветку, а дзяўчаты — кінуць вянок у Віслу.

Святкаванне Купалля зацягнулася да позняй ночы.

Зладзілі свята для беларусаў Варшавы фундацыя "Еўрапейская Беларусь" і "Беларуская нацыянальная памяць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі